Аб гэтым паведамляе Генпракуратура.
З улікам прадстаўленых бокам дзяржаўнага абвінавачання доказаў Яўген Афнагель, Андрэй Войніч, Павел Севярынец, Павел Юхневіч, Максім Вінярскі, Дзмітрый Казлоў і Ірына Шчасная прыгаворам Магілёўскага абласнога суда прызнаны вінаватымі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, што суправаджаюцца насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады.
Акрамя таго, абвінавачаны Яўген Афнагель прызнаны вінаватым у фінансаванні і іншым матэрыяльным забеспячэнні дзейнасці па падрыхтоўцы асоб да ўдзелу у масавых беспарадках, абвінавачаны Андрэй Войніч - у іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці.
Кожнаму з абвінавачаных судом назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі: Ірыне Шчаснай - 4 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Паўлу Юхневічу, Максіму Вінярскаму і Дзмітрыю Казлову - па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паўлу Севярынцу, Яўгену Афнагелю і Андрэю Войнічу - па 7 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны ў апеляцыйным парадку.
25 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
25 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/72/59469
Текущая дата: 26.11.2024