Белорусский портал в Казахстане

Ваенны ІЛ-76 вылецеў у Кітай за вакцынай ад каронавіруса



Беларускія ваенныя лётчыкі, пераадолеўшы пяць гадзінных паясоў, вернуцца на аэрадром у Мачулішчах з 14 тонамі гуманітарнага грузу.

З аэрадрома Мачулішчы ў Кітай вылецеў ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД, паведамілі ў прэс-службе беларускага абароннага ведамства.

Ваенны самалёт вылецеў "па маршруце Мачулішчы - Пекін - Мачулішчы для дастаўкі ад дружалюбнага народа Кітая гуманітарнай дапамогі - кітайскай вакцыны ад каронавіруса".

Беларускія ваенныя лётчыкі не першы раз ажыццяўляюць палёт па гэтаму маршруту. У лютым мінулага года менавіта Беларусь першай аказала гуманітарную дапамогу кітайскаму боку для барацьбы з каронавірусной інфекцыяй.

У Мінабароны адзначылі, што агульная працягласць маршруту ваеннага транспартнікі складзе 13 600 кіламетраў. За 20 гадзін палёту экіпаж перасячэ 5 гадзінных паясоў у кожны бок.

Самалёт з гуманітарным грузам вагой у 14 тон вернецца ў Беларусь заўтра.

Мінск, 17 траўня 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/73/59318
Текущая дата: 26.11.2024