Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Пад кіраўніцтвам начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Генадзя Казлоўскага пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці ракетных войскаў Узброеных Сіл Беларусі.
Да праверкі прыцягваюцца воінскія часці і падраздзяленні комплексаў тактычных ракет "Кропка-У", рэактыўных сістэм залпавага агню "Паланэз", "Смерч", "Ураган". Усяго будзе задзейнічана да 100 адзінак тэхнікі і больш за 500 чалавек асабовага складу.
Пасля выканання мерапрыемстваў падрыхтоўкі воінскія часці і падраздзяленні накіруюцца на палігоны Узброеных Сіл для выканання вучэбна-баявых задач.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/73/59335
Текущая дата: 26.11.2024