Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі няма аб`ектыўнай неабходнасці мяняць форму праўлення



Аб гэтым заявіў 28 красавіка старшыня КС, старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч.

"Інстытут прэзідэнцтва з моцнай прэзідэнцкай уладай у поўным аб`ёме быў устаноўлены Канстытуцыяй у 1996 годзе. Што з`явілася адказам на тыя выклікі часу, якія перажываў народ Беларусі ў перыяд станаўлення і развіцця суверэннай дзяржаўнасці. Мінулы 25-гадовы перыяд пацвердзіў эфектыўнасць, слушнасць і мэтазгоднасць функцыянавання інстытута прэзідэнцтва, - сказаў Пётр Міклашэвіч. - І сёння няма аб`ектыўнай неабходнасці мяняць форму праўлення ў Беларусі на парламенцкую або парламенцка-прэзідэнцкую".

Неабходна ўдасканальваць гэту форму праўлення. "Рэальна забяспечваць прынцып падзелу ўлады, каб кожная ўлада рэалізоўвала свае функцыі і паўнамоцтвы, але дзейнічала ў адзінстве на дасягненне тых мэт, якія стаяць перад краінай. Павышэнне дабрабыту беларускага народа - галоўная функцыя дзяржаўнай улады", - адзначыў старшыня Канстытуцыйнага суда.

Сёння праходзіць трэцяе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На ім разглядаюцца прапановы аб змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах Прэзідэнта Беларусі і ўрада - Савета Міністраў.

Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 31 сакавіка. Тады быў зацверджаны графік пасяджэнняў - яны будуць праходзіць двойчы ў месяц.

28 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/74/58987
Текущая дата: 06.10.2024