Белорусский портал в Казахстане

Праблемы з доступам на афіцыйны сайт БелАЭС узніклі з-за падмены IP-адраса. Для ўкідвання недакладнай інфармацыі зламыснікі стварылі фішынгавую старонку з атрыбутамі сайта станцыі, куды перанакіроўваліся карыстальнікі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Мінэнерга расказала, што адбылося з сайтам БелАЭС 25 красавіка

"Работа афіцыйнага сайта БелАЭС не парушалася. Па факце выяўлення падмены ІР-адраса фішынгавая старонка была заблакавана. Устанаўліваюцца асобы, маючыя дачыненне да інцыдэнту. У сувязі з тым, што сайт БелАЭС не размешчаны на серверах станцыі, інцыдэнт не ўяўляе сабой пагрозы для яе інфармацыйных сістэм", - расказалі ў Мінэнерга.

Там таксама дадалі, што на БелАЭС дзейнічаюць комплексныя меры па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі.

28 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/74/58988
Текущая дата: 06.10.2024