Белорусский портал в Казахстане

Рэестр зямельных рэсурсаў падрыхтаваны ў Беларусі



Дзяржаўны камітэт па маёмасці падрыхтаваў зборнік "Рэестр зямельных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь" па стане на 1 студзеня 2021 года, паведамілі ў прэс-службе камітэта.

Зборнік сфармаваны згодна з данымі справаздач аб наяўнасці і размеркаванні зямель па абласцях і Мінску і складаецца з двух раздзелаў. Першы раздзел - "Наяўнасць і размеркаванне зямель па іх відах і катэгорыях землекарыстальнікаў", другі - "Іншыя звесткі па характарыстыцы і выкарыстанні зямель", які змяшчае даныя аб сельскагаспадарчых землях, што знаходзяцца ў валоданні і карыстанні сельгасарганізацый і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, аб наяўнасці асушаных, арашаемых сельгасзямель, а таксама аб землях грамадзян, прадастаўленых для садоўніцтва, дачнага будаўніцтва і агародніцтва, і інш.

Больш падрабязна азнаёміцца з рэестрам зямельных рэсурсаў можна на сайце Дзяржкаммаёмасці.

28 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/74/59000
Текущая дата: 06.10.2024