Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1309 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1406



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 357 233 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 347 554 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2532 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 175 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 832 409 тэстаў.

29 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/74/59030
Текущая дата: 06.10.2024