Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі спынілі міжнародную злачынную групу, звязаную з сексуальнай эксплуатацыяй дзяцей



Беларускія праваахоўнікі спынілі міжнародную арганізаваную злачынную групу, звязанай з сексуальнай эксплуатацыяй дзяцей, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Аляксандр Грачоў.

Затрыманы грамадзянін замежнай дзяржавы 1983 года нараджэння, які мае від на жыхарства ў Беларусі. Устаноўлена, што ён займаўся здымкай парнаграфічных фотаматэрыялаў з удзелам дзяўчынак-мадэляў для далейшага іх продажу педафілам. Маюцца факты вырабу парнаграфіі пад заказ з пэўнай мадэллю.

Парнаграфічныя матэрыялы прадаваліся як на афіцыйных пляцоўках, так і ў даркнэце. Сярод пакупнікоў былі, у прыватнасці, жыхары ЗША і Аўстраліі.

Вядома таксама, што маці дзяўчынак былі дасведчаныя аб гэтых фактах, а ў некаторых выпадках нават прысутнічалі пры здымках.

Інфармацыя аб замежных саўдзельніках перададзена ў адпаведныя праваахоўныя органы.

Звязда, 30 красавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/74/59076
Текущая дата: 06.10.2024