Белорусский портал в Казахстане

Больш за 400 тыс. чалавек запісаны ў арганізацыях аховы здароўя Беларусі на вакцынацыю ад COVID-19



Аб гэтым паведаміла намесніца галоўнага ўрача РЦГЭГЗ Ірына Глінская.

Паводле даных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на атрыманне вакцыны ад каранавіруса на пачатак мая ў арганізацыях аховы здароўя запісаны больш за 400 тыс. чалавек у цэлым па краіне.

«Колькасць жадаючых засцерагчыся з дапамогай вакцынацыі цяпер вялікая. Для дасягнення мэты хацелася б, каб вакцынацыя ішла больш актыўнымі тэмпамі, але ва ўсіх краін свае магчымасці», — адзначыла Ірына Глінская.

Паводле яе слоў, у Беларусі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса атрымалі больш за 296 тыс. чалавек, больш за 137 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

У той жа час у Міністэрстве аховы здароўя падрыхтавана інфармацыйная кампанія, якая заклікае да вакцынацыі ад каранавіруса. Так, напрыклад, сацыяльныя ролікі будуць трансліравацца па тэлебачанні, яны нацэлены як на ўсвядомленае фарміраванне індывідуальнага імунітэту, так і на стварэнне калектыўнага. «Асноўны пасыл усёй кампаніі — абараняючы сябе, вы робіце асабісты ўклад, каб спыніць пандэмію каранавіруса», — сказала Ірына Глінская.

Звязда, 5 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/74/59156
Текущая дата: 26.11.2024