За гэтыя сродкі плануецца прафінансаваць рамонт у цэнтры, абнавіць мэблю ў сталовай.
Адпаведную пастанову аб аказанні спонсарскай дапамогі прынялі прэзідыўмам БПРЗ у адказ на зварот, які паступіў ад гэтай дзяржаўнай установы аховы здароўя.
Дапамога аказана ў рамках мерапрыемстваў галіновага прафсаюза, прысвечаных Дню Перамогі.
Штогод у ўстанове стацыянарную дапамогу атрымліваюць каля 2,5 тыс. пацыентаў. Усяго за перыяд з 1994 па 2019 гады ў цэнтры прайшлі рэабілітацыю 72 414 чалавек, з іх 44 955 — ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў (у тым ліку 4 470 інвалідаў), 23 290 — члены сем`яў ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, 2462 — члены сем`яў загінуўшых.
Сродкі бязвыплатнай дапамогі разам са сродкамі рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца клінічнаму цэнтру па Дзяржінвестпраграме на 2021 год, дазволяць у выніку забяспечыць пацыентам самыя сучасныя ўмовы для знаходжання і лячэння.
Звязда, 8 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/74/59195
Текущая дата: 26.11.2024