Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 7-га мая журналістам.
"Няхай бы Вялікабрытанія ўжо так выступіла, Амерыка, Францыя, у кааліцыі ж былі. Але не наследнікі фашызму. Яны мяне будуць судзіць... Хто вы такія, каб мяне судзіць? За тое, што я абараняю вас і сваю краіну?!" - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што размова не ідзе аб тым, што нехта цяпер прытрымліваецца ідэалогіі нацызму. "Я іх не папракаю. Але яны наследнікі пакаленняў, якія развязалі тую вайну", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
"У нас кожны трэці загінуў. А колькі яшчэ памерла ў першыя гады ад наступстваў гэтай вайны... Гэта нацызм, які разгарнуў тут генацыд беларускага, савецкага народа", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер вядзецца работа, каб падняць гэты пласт аб ваенных злачынствах тых гадоў на тэрыторыі Беларусі: "Як толькі наш генеральны пракурор заняўся гэтым - лавіна пісем, пасведчанняў, просьбаў: дапамажыце, абараніце праўду аб той вайне, аб дзядулі, бабулі. І мы пакажам гэта ўсяму свету".
Прэзідэнт нагадаў: часам за тое, што недзе ў вёсках хавалі ад фашыстаў яўрэяў, уключаючы дзяцей, знішчалі цэлыя населеныя пункты. "Не здавалі нашы людзі іх. Знайшлі - усю вёску, жыўцом - траншэю вырылі, закапалі. Як адзін з пісьменнікаў пісаў, што раніцай яшчэ прыходзілі і зямля дыхала. Жыўцом людзей закопвалі. Гэта яны. І яны мяне хочуць судзіць там у гэтым судзе..." - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што калі ўжо яго судзіць, то трэба тады там жа аддаць на суд і некаторых іншых еўрапейскіх лідараў. У прыватнасці, ён нагадаў аб разгонах акцый "жоўтых камізэлек" у Францыі, падзеях вакол Капітолія ў ЗША і падобных падзеях у іншых дзяржавах, вынікам якіх у тым ліку стала гібель людзей, цяжкія траўмы ад гумавых куль і вадамётаў.
"Што яны, абдымалі, цалавалі гэтых людзей - бунтаўшчыкоў? Не, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Вось давайце па чарзе. І няхай гэты дэмакратычны суд усіх асудзіць. Дык у сябе яны бервяна ў воку не бачаць, а ў нас нешта знайшлі. Гэтага не будзе. Гэта недарэчная, скарацечная палітыка. Дзе-небудзь, але толькі не немцам нас судзіць. Яны яшчэ не адмазаліся перад беларусамі, намі, наследнікамі гэтай Перамогі, за тое, што яны нарабілі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя".
7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/74/59223
Текущая дата: 26.11.2024