Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1170 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1307



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 348 486 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 338 927 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2463 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 895 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 723 427 тэстаў.

22 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/75/58946
Текущая дата: 06.10.2024