Белорусский портал в Казахстане

З 1 мая павысяцца памеры дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей



У сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 мая ў Беларусі пераглядаюцца памеры дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 мая ўстаноўлены ў памеры Br273,27, што на 4 працэнты вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў раней. Адпаведна, павялічваюцца таксама памеры дзіцячых дапамог.

Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, будзе выплачвацца аднаразова ў памеры Br273,27. Пры нараджэнні першага дзіцяці аднаразовая дапамога цяпер складзе Br2732,70, а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br3825,78. Штомесячная дапамога сем`ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў устаноўлена ў памеры Br136,64.

Штомесячная дапамога сем`ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем`яў, што вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - Br191,29, не маючых інваліднасці - Br136,64. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br273,27 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br327,92 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў). На дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, дапамога ўстаноўлена ў памеры Br191,29.

28 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/75/58996
Текущая дата: 26.11.2024