Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1505 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1459



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 358 738 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 349 013 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2542 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 919 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 850 328 тэстаў.

Паводле даных на 30 красавіка, больш за 291,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, звыш 111,4 тыс. - прайшлі поўны курс вакцынацыі.

30 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/75/59063
Текущая дата: 26.11.2024