Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1735 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1733.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 350 221 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 340 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2473 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 18 225 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 741 652 тэсты.
Па стане на 23 красавіка больш за 244 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, звыш 84,5 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.
23 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
23 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/76/58938
Текущая дата: 26.11.2024