Белорусский портал в Казахстане

Першы кампанент вакцыны ад каранавіруса атрымалі 92 тыс. беларусаў



Такія лічбы прывёў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ.

Паводле інфармацыі на 26 сакавіка, першы кампанент вакцыны атрымалі амаль 40 тыс. жыхароў Беларусі, а поўнасцю прышчапіліся больш за 26 тыс. чалавек. На сёння, расказаў міністр, першы кампанент прэпарату ўведзены ўжо 92 тыс. беларусам.

Пры гэтым, адзначыў Дзмітрый Піневіч, 15-16 красавіка ў Беларусі плануюць выпусціць прамысловы варыянт расійскай вакцыны, разліў якой пачаўся ў канцы сакавіка. Да кастрычніка будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасці ўжо другога расійскага прэпарату. Акрамя таго, у Беларусі распрацоўваюць уласную вакцыну.

9 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/77/58828
Текущая дата: 26.11.2024