Аб гэтым паведаміў 14 красавіка першы намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляду) Леанід Дзедуль.
«Увод станцыі праводзіцца ў некалькі этапаў, уключаючы фізічны і энергетычны пуск. Цяпер ідзе доследна-прамысловая эксплуатацыя, якая прадугледжвае больш за 250 выпрабаванняў. Сёння яны ўжо на завяршальнай стадыі», — сказаў Леанід Дзедуль.
У ходзе пусканаладачных работ і выпрабаванняў правяралася карэктнасць работы ўсіх сістэм. Галоўнай мэтай было атрымаць прадугледжаныя праектам параметры. «Фактычна ўжо можна гаварыць аб тым, што па ўсіх выпрабаваннях дасягнуты крытэрыі. Цяпер ідзе апрацоўка вынікаў, будуць прадастаўлены справаздачы ў рэгулюючы орган. Пасля пацвярджэння станцыі, што яны гатовы да прамысловай эксплуатацыі, мы будзем разглядаць пытанне аб выдачы ліцэнзіі. Чаканы тэрмін — май», — адзначыў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце «АЭС-2006» паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.
Звязда, 14 красавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/77/58874
Текущая дата: 26.11.2024