Белорусский портал в Казахстане

У Гомелі адключылася святло ў кватэры з мужчынай, падключаным да канцэнтратара з кіслародам. На дапамогу прыйшлі ратаўнікі



Днём 26 лютага на пульт «101» паступіла паведамленне ад гамяльчанкі пра адключэнне святла па вуліцы Крайняй.

Жанчына растлумачыла, што ў кватэры знаходзіцца яе муж 1963 года нараджэння. Яму неабходна заставацца падключаным да апарата канцэнтратару кіслароду. Работа прылады ажыццяўляецца толькі ад сеткі, а запасны балон для апарата разлічаны на 30 хвілін.

Ратаўнікі выехалі па адзначаным адрасе і падключылі медыцынскае абсталяванне да электрагенератара.

Падача электрычнасці ў доме была адноўлена праз дзве гадзіны.

Наталля Капрыленка
Звязда, 1 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/78/58457
Текущая дата: 06.10.2024