Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1174 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1273



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 291 621 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 282 039 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2011 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.

За мінулыя суткі выканана 18 006 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 4 951 979.

4 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/78/58518
Текущая дата: 06.10.2024