Белорусский портал в Казахстане

Першая гарадская бальніца ў Брэсце аднавіла планавы прыём пацыентаў



Гэта зроблена з улікам паступовага зніжэння колькасці хворых на каранавірусную інфекцыю.

Гарадская бальніца № 1 зноў прымае на лячэнне хворых амаль ва ўсе аддзяленні — паведамляе ў тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Для лячэння хворых з ковідам пакінулі толькі кардыялагічнае аддзяленне на 45 ложкаў і 6 месцаў у рэанімацыі. 

Разам з тым мэр настойліва папярэджвае аб неабходнасці насіць маскі і захоўваць сацыяльную дыстанцыю. COVID-19 не сышоў ад нас, ён побач: хоць і значна менш, але людзі заражаюцца кожны дзень і, на жаль, хварэюць.

Святлана Яскевіч
Звязда, 4 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/78/58522
Текущая дата: 06.10.2024