Белорусский портал в Казахстане

Больш за 95,2% насельніцтва Беларусі маюць наяўныя рэсурсы ў месяц вышэй за БПМ



Аб гэтым паведаміл ў Белстаце.

Па ўзроўні сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у Беларусі ў 2020 годзе лідыраваў Мінск, а ў цэлым па краіне гэты паказчык аказаўся вышэй за бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) у 95,2% насельніцтва. Пра гэта сведчаць дадзеныя выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця.

Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы - гэта аб`ём сродкаў, якімі валодала хатняя гаспадарка для забеспячэння ўсіх сваіх выдаткаў і зберажэнняў за справаздачны перыяд, у разліку на члена хатняй гаспадаркі.

У 20,4% жыхароў гэты паказчык перавышае БМП утрая і больш, у 32,6% складае ад 200 да 300% БПМ. З 4,8% малазабяспечаных грамадзян больш за ўсё ў Брэсцкай (6,9% насельніцтва рэгіёну), Гомельскай (6,8%), Віцебскай (6,6%) і Магілёўскай абласцях (6,5%). У Гродзенскім рэгіёне такіх 3,6%, у Мінскім - 3,9%, у сталіцы менш за ўсё - 0,9%.

Характэрна, што сярод хатніх гаспадарак без дзяцей да малазабяспечаных ставяцца 1,6%, з адным дзіцем - 4,8%, а з двума і больш - 11,9%.

Усяго ў Беларусі 1,5% хатніх гаспадарак маюць менш, чым Br200 у месяц на чалавека. Ад гэтага парога да Br250 у месяц - 2,6%, да Br300 - 5,2%, да Br350 - 7%, да Br400 - 8,6%. Больш за ўсё сем`яў, у якіх на аднаго чалавека ў месяц прыходзіцца ў дыяпазоне Br400-500, - 20,6%. У дыяпазоне Br500-600 - 17,3%, Br600-700 - 11,5%, Br700-800 - 7,8%, Br800-900 - 5,5%, Br900-1000 - 3,7%, вышэй за гэтую суму - 8,7%.

У разрэзе рэгіёнаў больш за ўсё насельніцтва з самым нізкім з прыведзеных паказчыкаў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў (менш, чым Br200) - у Гомельскай (2%), Мінскай (2%) і Магілёўскай абласцях (2,4%).

Калі ж падсумаваць ў кожным рэгіёне мінімальныя паказчыкі сярэднедушавых наяўных рэсурсаў, то менш Br400 на чалавека ў месяц маюць 27,6% хатніх гаспадарак Брэсцкай вобласці, 31% - Віцебскай, 27,9% - Гомельскай, 24,7% - Гродзенскай, 23,2 % - Мінскай. Горш за ўсё сітуацыя ў Магілёўскай вобласці, дзе сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы ніжэй за Br400 у 37,1% хатніх гаспадарак, лепш за ўсё ў Мінску - 10,1%.

Таксама Белстат абнавіў шэраг папярэдніх гадавых дадзеных аб фінансах беларускіх сем`яў. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у 2020 годзе склалі 104,6% да ўзроўню 2019 года.

Пры гэтым у Мінску тэмп росту рэальных грашовых даходаў склаў 106,5% - больш, чым дзе-небудзь у рэгіёнах. У Мінскай вобласці - 104%, Брэсцкай і Гомельскай - 103,9%, Гродзенскай - 103,7%, Віцебскай - 103,3%, Магілёўскай - 103,1%.

У выніку наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі Br1459,8 у месяц. У гарадской і сельскай мясцовасці лічбы адрозніваюцца. Наяўныя рэсурсы ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу склалі Br1555,3 у месяц, у сельскіх населеных пунктах - Br1207,7.

Звязда, 14 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/78/58633
Текущая дата: 26.11.2024