Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1663 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1608



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 275 322 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 264 976 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1894 пацыенты з выяўленым каранавірусам.

За мінулыя суткі выканана 20 643 тэсты. Усяго ў краіне іх праведзена 4 753 338.

19 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/79/58389
Текущая дата: 06.10.2024