Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1144 пацыенты з COVID-19, выпісаны 898



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 279 456 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 269 428 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1921 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 9077 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 799 410 тэстаў.

22 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/79/58407
Текущая дата: 06.11.2024