Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за суткі — 961 выпадак захворвання на COVID-19, выздаравела 667 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 1 сакавіка ў Беларусі зарэгістраваны 288 267 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прырост за суткі склаў 961 выпадак.

278 661 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравеў 667 пацыент.

Усяго праведзена 4 908 397 тэстаў на каранавірус.

Памерла 1 985 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 114,1 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 28,6 млн заражаных, Індыя — больш за 11,1 млн, Бразілія — больш за 10,5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага 2020 года ў іранскага студэнта БНТУ.

Звязда, 1 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/79/58444
Текущая дата: 06.11.2024