Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
«На адзін з аэрадромаў прыбыла чарговая партыя з чатырох верталётаў Мі-35М. Паветраныя судны пілатавалі беларускія лётчыкі, якія прайшлі навучанне ў навучальным цэнтры Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Маршрут пералёту склаў больш як 2 тыс. кіламетраў», — праінфармавалі ў Мінабароны. Там нагадалі, што ў жніўні мінулага года ў Беларусь прыбыла першая партыя верталётаў Мі-35М.
Як зазначаецца, верталёт Мі-35М знешне падобны на верталёт Мі-24, аднак прынцыпова адрозніваецца ад яго найноўшай электронікай і сучаснымі прыборамі. Ён здольны прымяняць больш шырокую наменклатуру авіяцыйных сродкаў паражэння і гатовы выконваць задачы ў любых умовах.
«Пастаноўка на ўзбраенне найноўшых верталётаў — гэта знакавая падзея на толькі для ВПС і войскаў СПА, але і для Узброеных Сіл у цэлым. Сёння пачынаюць сваё лётнае жыццё чатыры новыя машыны. Упэўнены, што яны будуць доўга і якасна служыць на карысць нашай краіны. Ужо зусім хутка яны ўстануць у строй, і ў бліжэйшым будучым новыя Мі-35М будуць заступіць на баявое дзяжурства і паўнацэнна ўдзельнічаць у іншых мерапрыемствах баявой падрыхтоўкі», — адзначыў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальнік авіяцыі палкоўнік Леанід Давідовіч.
Звязда, 7 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/8/73589
Текущая дата: 26.12.2024