Белорусский портал в Казахстане

МУС: Каля 100 чалавек затрыманыя на акцыях у Мінску



Каля 100 чалавек затрыманыя 23 студзеня падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў у Мінску. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале ГУУС Мінгарвыканкама.

Мінская міліцыя інфармуе, што ў горадзе праходзяць кароткачасовыя несанкцыянаваныя акцыі, удзел у якіх бярэ невялікая колькасць людзей. Уздоўж дарог выстройваюцца ланцужкі гараджан (да 30 чалавек), якія праз некалькі хвілін разыходзяцца. Дадзеныя акцыі праводзяцца з мэтай фатаграфавання і размяшчэння здымкаў у розных інтэрнэт-крыніцах, каб стварыць бачнасць маштабнасці таго, што адбываецца.

Удзельнікі несанкцыянаваных мерапрыемстваў неаднаразова папярэджваліся аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў. Найбольш актыўныя асобы затрыманы (каля 100 грамадзян, у дачыненні да якіх праводзіцца праверка ў рамках дзеючага заканадаўства). Сталічная міліцыя яшчэ раз заклікае грамадзян не паддавацца на правакацыі і не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Звязда, 23 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/80/58191
Текущая дата: 06.10.2024