Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 12 лютага ў Беларусі зарэгістраваны 265 284 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 733 выпадкі.
254 032 чалавекі больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 964 пацыента.
Усяго праведзена 4 643 526 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 830 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 107,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,3 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 27,3 млн заражаных, Індыя — больш за 10,8 млн, Бразілія — больш за 9,7 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 12 лютага 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/80/58326
Текущая дата: 06.11.2024