Увечары 20 лютага ў сталічным гандлёвым цэнтры спрацавала трывожная сігналізацыя. Кампанія падлеткаў вырашыла пранесці тавар міма касы, паведамляе МУС.
На месца выбыў нарад Дэпартамента аховы МУС. Пакуль міліцыянеры праводзілі разбор таго, што адбылося, ў іх аўтамабілі разбілі лабавое шкло. Датычнага да пашкоджання 17-гадовага жыхара Мінска атрымалася высветліць праз некалькі гадзін.
- Напярэдадні юнак выпіваў з сябрамі і гуляў па горадзе. Калі кампанія ўбачыла службовую іншамарку, узнікла ідэя зрабіць відэаролік. Для гэтага хлопец з разбегу заскочыў на капот, аднак паслізнуўся і ўпаў на шкло. Усё гэта было зафіксавана на мабільны тэлефон і выкладзена ў сацсетку, – паведамілі ў МУС.
Малады чалавек хаваўся ў кватэры ў знаёмага, пакуль яго не знайшлі праваахоўнікі.
Распачата крымінальная справа за хуліганства.
Звязда, 22 лютага 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/80/58419
Текущая дата: 26.11.2024