Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за суткі — 1602 выпадкі захворвання на COVID-19, выздаравелі 1597 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 лютага ў Беларусі зарэгістраваны 284 500 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прырост за суткі склаў 1602 выпадкі.

274 743 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравеў 861 пацыент.

Усяго праведзена 4 861 238 тэстаў на каранавірус.

Памерла 1 957 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 113 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 28,4 млн заражаных, Індыя — больш за 11 млн, Бразілія — больш за 10,3 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Звязда, 26 лютага 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/80/58482
Текущая дата: 26.11.2024