Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 17 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 225 461 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 924 выпадкі.
209 208 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 532 пацыента.
Усяго праведзена 4 259 914 тэсты на каранавірус.
Памерлі 1 582 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 94,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 2 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 24 млн заражаных, Індыя — больш за 10,5 млн, Бразілія — больш за 8,5 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 17 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/81/58119
Текущая дата: 06.11.2024