Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за суткі — 1100 выпадкаў захворвання на COVID-19, выздаравелі 827 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 15 лютага ў Беларусі зарэгістраваны 269 787 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прырост за суткі склаў 1100 выпадкаў.

259 029 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 827 пацыентаў.

Усяго праведзена 4 690 812 тэстаў на каранавірус.

Памерлі 1 858 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 109 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,4 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 28 млн заражаных, Індыя — больш за 10,9 млн, Бразілія — больш за 9,8 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Звязда, 15 лютага 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/81/58324
Текущая дата: 26.11.2024