Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства юстыцыі зарэгістравала рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі»



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінюста.

Грамадскае аб’яднанне ставіць сваёй мэтай пабудову незалежнай, моцнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі.

Яго дзейнасць будзе накіравана на выхаванне ў грамадзян павагі і гонару да дзяржаўных сімвалаў Беларусі, аб’яднанне грамадзян краіны на аснове патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, яго культурных традыцый і гістарычнага лёсу. Удзельнікі грамадскага аб’яднання імкнуцца да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.

Звязда, 29 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/82/57882
Текущая дата: 06.10.2024