Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за суткі — 1837 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравеў 1521 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 199 962 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прырост за суткі склаў 1837 выпадкаў.

182 630 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравеў 1 521 пацыент.

Усяго праведзена 4 042 784 тэсты на каранавірус.

Памёр 1 451 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 84,3 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,8 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — каля 20,6 млн заражаных, Індыя — больш за 10,3 млн, Бразілія — больш за 7,7 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Звязда, 3 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/82/58005
Текущая дата: 06.11.2024