Белорусский портал в Казахстане

Сёлета на Віцебшчыне запланавана пабудаваць не менш як 330 тысяч квадратных метраў жылля



Статыстыку агучыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў падчас падвядзення вынікаў пяцігодкі і абмеркавання планаў на чарговую.

Запланаваны ўвод у тым ліку 27 тысяч «квадратаў» жылых дамоў, у якіх для ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе выкарыстоўвацца электрычная энергія. Заданне па будаўніцтву жылля на пяцігодку вызначана ў аб`ёме 1 840 тыс. м2 агульнай плошчы жылых памяшканняў, што на 21% больш, чым за апошнія пяць гадоў.

Акцэнт будзе зроблены на шматпавярховае жыллёвае будаўніцтва, у жылых дамах плануецца размяшчаць убудаваныя і прыбудаваныя памяшкання сацыяльнага і грамадскага прызначэння, каб яны знаходзіліся ў крокавай даступнасці, падкрэсліў Мікалай Шарснёў.

На рэалізацыю абласной інвестыцыйнай праграмы прадугледжана накіраваць 140,3 мільёны рублёў.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 3 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/82/58011
Текущая дата: 06.11.2024