Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 7 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 206 796 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 838 выпадкаў.
188 789 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 395 пацыентаў.
Усяго праведзена 4 092 580 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 489 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 86 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,8 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 21 млн заражаных, Індыя — больш за 10,3 млн, Бразілія — больш за 7,7 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 7 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/82/58037
Текущая дата: 06.11.2024