Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1917 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2358



За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 917 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2 358. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 181 113 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 159 437 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 358 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 27 514 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 854 965 тэстаў.

24 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/83/57760
Текущая дата: 06.10.2024