Белорусский портал в Казахстане

«Мінскводаканал»: Пасля ўчарашняга інцыдэнту сеткі прамытыя, звароты жыхароў адзінкавыя



Завершана прамыванне сетак пасля ўчарашняга збою абсталявання на помпавай станцыі 2-га пад’ёму «Зялёны луг», які пацягнуў за сабой пагаршэнне якасці вадаправоднай вады ў часткі гараджан, перадае агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на УП «Мінскводаканал».

У Мінскводаканале таксама дадалі, што цяпер працягваецца маніторынг якасці вады, спецыялісты аператыўна рэагуюць, калі паступаюць звароты ад жыхароў. Сёння скаргі адзінкавыя і не носяць сістэмнага характару.

Звязда, 27 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/83/57829
Текущая дата: 06.10.2024