Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1841 пацыент з COVID-19, выпісаны 1385



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 188 588 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 167 421 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1394 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 9230 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 933 309 тэстаў.

28 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/83/57849
Текущая дата: 06.11.2024