Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 29 снежня ў Беларусі зарэгістравана 190 404 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1816 выпадкаў.
169 257 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1836 пацыентаў.
Усяго праведзена 3 937 864 тэсты на каранавірус.
Памерла 1 404 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 81,7 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,7 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — каля 19,7 млн заражаных, Індыя — больш за 10,2 млн, Бразілія — больш за 7,5 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 29 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/83/57867
Текущая дата: 06.11.2024