Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1957 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2644



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 192 361 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 171 901 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1414 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 24 454 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 3 962 318 тэстаў.

30 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/83/57902
Текущая дата: 26.11.2024