Белорусский портал в Казахстане

У аграгарадку Дразды Бешанковіцкага раёна запусцілі прыродны газ



Гэта стала цудоўным падарункам да калядных і навагодніх святаў. Блакітным палівам з трубы тут ужо карыстаюцца жыхары трох дамоў.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на святочнай цырымоніі запуску адзначыў, што газіфікацыя глыбінкі сярод іншага паспрыяе замацаванню тут маладых кадраў і стварэнню новых працоўных месцаў, актывізацыі бізнесу.

Паводле інфармацыі «Віцебскаблгаза», за апошнія дваццаць гадоў у вобласці пракладзена амаль 6 тысяч кіламетраў газаправодаў, пераведзена на выкарыстанне прыроднага газу больш за 200 тысяч кватэр у каля 350 населеных пунктах.

На даступнасць прыроднага газу для жыхароў сельскіх населеных пунктаў накіраваны Указ Прэзідэнта ад 2 чэрвеня 2006 года № 368, паводле якога на будаўніцтва вулічных размеркавальных газаправодаў для спажывецкіх кааператываў па газіфікацыі прадугледжана падтрымка дзяржавы на суму да 70 % ад кошту работ. Грамадзяне таксама могуць скарыстацца льготнымі крэдытамі, якія выдаюцца «Беларусбанкам» на тэрмін да 2 гадоў пад 3 % гадавых.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 31 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/83/57930
Текущая дата: 26.11.2024