Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 снежня ў Беларусі зарэгістравана 184 922 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 916 выпадкаў.
164 538 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 706 пацыентаў.
Усяго праведзена 3 912 583 тэста на каранавірус.
Памерла 1 376 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 78 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,7 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — каля 18,8 млн заражаных, Індыя — больш за 10,2 млн, Бразілія — больш за 7,4 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 26 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/84/57781
Текущая дата: 06.11.2024