Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за суткі — 1 893 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 2 395 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 25 снежня ў Беларусі зарэгістравана 183 006 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прырост за суткі склаў 1 893 выпадкаў.

161 832 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 395 пацыенты.

Усяго праведзена 3 883 776 тэстаў на каранавірус.

Памерла 1 367 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 78 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,7 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 18 млн заражаных, Індыя — больш за 10 млн, Бразілія — больш за 7,3 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Звязда, 25 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/84/57785
Текущая дата: 06.11.2024