Белорусский портал в Казахстане

За 11 месяцаў у Беларусі пабудавана больш за 39 тысяч кватэр



Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені — лістападзе 2020 г. арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 39,5 тыс. новых кватэр. У эксплуатацыю ўведзена 3,48 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля. 

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1, 32 млн квадратных метраў агульнай плошчы, або 37,9% ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1 млн квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1,08 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 31,2% ад агульнага ўводу па рэспубліцы.

Звязда, 27 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/84/57825
Текущая дата: 26.11.2024