Завершана прамыванне сетак пасля ўчарашняга збою абсталявання на помпавай станцыі 2-га пад’ёму «Зялёны луг», які пацягнуў за сабой пагаршэнне якасці вадаправоднай вады ў часткі гараджан, перадае агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на УП «Мінскводаканал».
У Мінскводаканале таксама дадалі, што цяпер працягваецца маніторынг якасці вады, спецыялісты аператыўна рэагуюць, калі паступаюць звароты ад жыхароў. Сёння скаргі адзінкавыя і не носяць сістэмнага характару.
Звязда, 27 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/84/57829
Текущая дата: 26.11.2024