Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за суткі зарэгістравана 917 галалёдных і халадовых траўмаў



У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістравана 917 галалёдных і халадовых траўмаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У Мінску за суткі пацярпелі 270 дарослых і 12 дзяцей. Усяго з 1 снежня з галалёднымі і халадовымі траўмамі да сталічных медыкаў звярнуліся 1223 чалавекі. У Мінскай вобласці за суткі было 98 зваротаў, у тым ліку пацярпелі 4 дзіцяці. Усяго за месяц зарэгістравана 1127 траўмаў.

Немалая колькасць пацярпелых у Гомельскай вобласці - 227, з іх 12 дзяцей. За месяц зарэгістравана 3851 траўма. Крыху менш траўмаў за суткі было ў Магілёўскай вобласці - 174, у ліку пацярпелых 15 дзяцей. За перыяд з 1 снежня ад галалёдных траўмаў пацярпелі 1833 чалавекі.

У Віцебскай вобласці за суткі зарэгістраваны 131 пацыент (12 - дзеці), за ўвесь перыяд - 1853 чалавекі. У Брэсцкай вобласці за суткі да медыкаў звярнуўся 1 чалавек (760 за месяц), у Гродзенскай вобласці - 4 дарослыя (419 чалавек за месяц).

Каб пазбегнуць такіх сітуацый, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе апранацца ў адпаведнасці з надвор`ем. Калі траўмы пазбегнуць не ўдалося, трэба звярнуцца ў бліжэйшы траўмапункт.

30 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/84/57899
Текущая дата: 26.11.2024