Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў указ нумар 469, якім карэкціруецца ўказ нумар 297 ад 3 жніўня 2020 года «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з дакументам тэрміны прызыўной кампаніі і адпраўкі грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, да месцаў праходжання службы прадоўжаны да 1 студзеня 2021 года. Гэта дасць магчымасць з улікам неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі, якая склалася, забяспечыць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фармаванні асабовым складам з ліку новага папаўнення ў межах колькасці, устаноўленай раней указам нумар 297.
Звязда, 18 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/85/57646
Текущая дата: 06.11.2024