Палажэнне аб парадку яе фарміравання і функцыянавання і інфармацыйнага ўзаемадзеяння дзяржорганаў і дзяржарганізацый па яе выкарыстанні зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 21 снежня 2020 года нумар 745, якая афіцыйна апублікавана 23 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма "Узнагароды" з`явіцца ў Беларусі.
АІС "Узнагароды" - гэта база даных і праграмнае забеспячэнне, а таксама падсістэмы, з дапамогай якіх будуць збіраць, захоўваць і прадастаўляць у электроннай форме звесткі аб асобах, прадстаўленых да ўзнагароджання і ўзнагароджаных дзяржузнагародамі Беларусі. У базу не будуць уключаць даныя, якія з`яляюцца дзяржаўнымі сакрэтамі.
Палажэннем устаноўлены пералік дзяржорганаў, якія выкарыстоўваюць АІС "Узнагароды".
Напрамкі далейшага развіцця АІС вызначае Адміністрацыя Прэзідэнта.
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі з`яўляецца ўладальнікам АІС. Ён забяспечвае яе праграмна-тэхнічную працаздольнасць і развіццё функцыянальных магчымасцей.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/85/57800
Текущая дата: 26.11.2024