Белорусский портал в Казахстане

Больш за 200 выпрабаванняў і даследаванняў выканана на першым энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі на этапе энергетычнага пуску, які плануецца завяршыць у бліжэйшыя дні



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Гэты этап прадугледжвае правядзенне найбольш важных эксплуатацыйных выпрабаванняў, у тым ліку праверку адпаведнасці фізічных параметраў і характарыстык абсталявання і сістэм праектным у стацыянарных і пераходных рэжымах работы энергаблока. Ключавыя задачы ў рамках выпрабаванняў выкананы", - адзначылі ў прэс-службе.

У бліжэйшыя дні этап энергетычнага пуску плануецца завяршыць, энергаблок зноў падключаць да сеткі. Паводле інфармацыі прэс-службы, ідзе падрыхтоўка да пераходу на наступны этап - доследна-прамысловую эксплуатацыю.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".

11 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/86/57497
Текущая дата: 06.11.2024