Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2024



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 167 731 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 145 397 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1299 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 28 807 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 688 179 тэстаў.

17 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/86/57601
Текущая дата: 06.11.2024